Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Карэспандэнту БЕЛТА першаму з журналістаў паказалі знойдзены рукапіс Максіма Багдановіча

Культура 15.11.2018 | 15:19

15 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Карэспандэнт БЕЛТА стаў першым журналістам, якому ў Інстытуце сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук паказалі і далі магчымасць сфатаграфаваць знойдзены студэнцкі сшытак Максіма Багдановіча. У гэтым сшытку - зробленыя паэтам вершаваныя пераклады з беларускай на рускую мову. Акрамя таго, адзін з твораў, верагодна, з'яўляецца невядомым дагэтуль вершам Максіма Багдановіча.

"Так, вы першы журналіст, якому мы паказваем гэты сшытак, - пацвердзіла ў час інтэрв'ю намеснік дырэктара інстытута Дар'я Маскоўская. - Яго да вас наогул фізічна ніхто не бачыў, акрамя некалькіх навуковых і архіўных супрацоўнікаў інстытута".

Паводле слоў Дар'і Маскоўскай, пасля знаходжання сшытка яго фотакопіі былі адпраўлены ў Мінск беларускім калегам, якія ўдзельнічаюць у сумесным даследчым праекце "Горкі-Багдановіч". "Вынікам праекта стане кніга, у якую ўвойдзе перапіска сем'яў Максіма Горкага і Максіма Багдановіча, якая ніколі раней не выдавалася, - сказала намеснік дырэктара інстытута. - Яна павінна ўбачыць свет ужо да канца бягучага года пры фінансавай падтрымцы Пастаянага камітэта Саюзнай дзяржавы. Калі б не гэты праект да 150-годдзя Горкага, то невядома, калі сшытак быў бы знойдзены".

Дзякуючы гэтай кнізе ў хуткім часе са сшыткам Максіма Багдановіча змогуць азнаёміцца ўсе аматары яго творчасці. "Гэты сшытак у выглядзе факсіміле мы ўкладаем у тое выданне, якое вось-вось выйдзе ў рамках праекта "Горкі-Багдановіч", - паведаміла Дар'я Маскоўская.

Акрамя таго, адзначыла яна, электронную копію сшытка плануецца перадаць у Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску. Намеснік дырэктара інстытута таксама не выключыла, што арыгінал рукапісу будзе часова перададзены ў Беларусь для выставачнай дэманстрацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Аб дамашнім заданні для школьнікаў Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам задаваемага па іншых прадметах.