Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 красавіка 2017, 16:37

Капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне запланаваны ў 2017 годзе

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне запланаваны ў 2017 годзе, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне савета фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. На ім былі разгледжаны заяўкі на фінансаванне творчых праектаў 2017 года. Прынята рашэнне аб правядзенні капітальнага рамонту Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне, рэстаўрацыі адслоенага жывапісу XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку шляхам таніравання, часовай кансервацыі Княжацкай вежы гісторыка-культурнай каштоўнасці "Рэшткі замка XVI стагоддзя ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна".

Наталля Хвір адзначыла, што ў 2016 годзе таксама быў праведзены шэраг работ на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Так, завершана другая чарга рэстаўрацыі Свята-Пакроўскага жаночага манастыра ў Талачыне, першая чарга рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, работы ў мемарыяльным комплексе "Прарыў" ва Ушацкім раёне, у будынку вучылішча ў Віцебску, якое звязана з імёнамі Марка Шагала і Казіміра Малевіча, завершаны этап рэстаўрацыі капліцы - магільнага склепа князёў Паскевічаў у Гомелі. Прадаўжаліся работы па рэстаўрацыі Любчанскага замка, рэшткаў сядзібы палацава-паркавага ансамбля ў Смілавічах Чэрвеньскага раёна, у палацава-паркавым комплексе ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна і інш.

У 2016 годзе вяліся работы па ўладкаванні інжынерных сетак у Косаўскім замку, рамонтныя работы ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна, рэстаўрацыя ўсходняга корпуса палаца Сапегаў у Ружанах, была распрацавана праектная дакументацыя мемарыяльнага комплексу "Трасцянец". У мінулым годзе адбылася рэканструкцыя ўрочышчаў Благаўшчына і Шашкоўшчына, якія ўваходзілі ў лагер смерці Трасцянец.

Наталля Хвір дадала, што на рэалізацыю праекта па рэстаўрацыі і падрыхтоўцы да экспанавання алейных роспісаў XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку было выдзелена Br76 тыс. з фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва, а цяпер прадаўжаецца рэстаўрацыя фрэскавага жывапісу ХІІ стагоддзя.

Спецыяліст таксама дадала, што ў 2016 годзе было выдадзена 732 дазволы на правядзенне рэстаўрацыйных работ, прыстасаванне аб'ектаў спадчыны пад новыя функцыі. Па завершаных работах на аб'ектах спадчыны выдадзена 106 заключэнняў аб уводзе ў эксплуатацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі