Фота з архіва
20 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомель 28 чэрвеня прыме традыцыйную сустрэчу прыгранічных абласцей Беларусі і Расіі "Славянскае адзінства". У бягучым годзе фестываль прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Чым напоўнена праграма, расказалі ў Гомельскім аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, бязвінных ахвяр вогненных 1940-х удзельнікі сустрэчы, прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый, моладзь ушануюць на пл.Паўстання. Затым урачыстым шэсцем пройдуць да пл.Леніна. Тут размесціцца галоўная сцэна фестывалю, разгорнуцца розныя тэматычныя лакацыі, у тым ліку літаратурная, музейна-інфармацыйная, а таксама "Горад майстроў", які будзе працаваць пад дэвізам "Майстры помняць: рамесныя традыцыі на славу Перамогі".
"Горад майстроў - гэта не толькі выстава, але яшчэ і сустрэчы гасцей, інтэрактыў, майстар-класы і нават тэаралізаваныя ўрыўкі абрадаў, якія цікавы жыхарам і гасцям нашага горада", - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Інга Заўгародняя.
"Што датычыцца галоўнай сцэны, яна пачне работу з урачыстага адкрыцця свята. Гэта адбудзецца ў 12.00. Затым канцэртную праграму прадоўжаць як прафесійныя, так і аматарскія калектывы. Прыедзе да нас Бранская абласная філармонія, свой пілотны праект - праграму саўндтрэкаў з ваенных кінафільмаў - прадставіць Гомельская абласная філармонія", - расказала начальнік галоўнага ўпраўлення.
Яна нагадала, што "Славянскае адзінства" прысвечана Дню моладзі. "І для яе мы падрыхтавалі трохгадзінную вячэрнюю дыскатэку, на якую запрасілі вядомых артыстаў з Мінска, Гомельшчыны, блогераў, радыёвядучых", - зрабіла акцэнт Інга Заўгародняя.
Інтэрактыўныя пляцоўкі на працягу дня будуць сустракаць сваіх наведвальнікаў і на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля, на набярэжнай, каля медуніверсітэта ў скверы Дружбы. Так, у парку пройдзе мастацкі пленэр "Фарбы адзінства: Славянскі пленэр Перамогі". А каля скульптурнай кампазіцыі "Лодачнік" шмат уражанняў абяцаюць падарыць дрыфт-трайк, лазертаг, стрытбол і многія іншыя актыўнасці.
Гуляючы ад "Лодачніка" да сажалкі, можна будзе падмацавацца і атрымаць гастранамічнае задавальненне на фестывалі вулічнай ежы.
Акрамя таго, часткай "Славянскага адзінства" стануць міжнародны маладзёжны форум "Дружба-2025", які будзе праходзіць з 26 па 29 чэрвеня, і міжнародны дзіцячы лагер "Крыніца славянскай дружбы - 2025".-0-