Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 снежня 2021, 13:53

Канцэрт у гонар Уладзіміра Мулявіна пройдзе 12 студзеня ў Белдзяржфілармоніі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна" ў гонар народнага артыста стваральніка культурнага брэнда Беларусі "Песняры" пройдзе 12 студзеня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Для ўсіх паклоннікаў гэтага выдатнага музыканта і створанага ім легендарнага ансамбля "Песняры" 12 студзеня - значная дата. Гэта добрая нагода сабрацца сябрам і паклоннікам Уладзіміра Мулявіна, успомніць вялікага музыканта і паслухаць яго лепшыя песні", - адзначылі арганізатары.

У бягучым годзе вечар пройдзе ў фармаце джэм-сейшна (імправізацыі музыкантаў). У ім прымуць удзел вядомыя выканаўцы, сярод якіх Аляксандр Камлюк, Ян Жанчак, Вячаслаў Ісачанка, Павел Заяц, і рок-групы "Тудэй Холідэй", "Фідбэк", "Замкавая гара". Яны выканаюць песні з рэпертуару ансамбля, а таксама ўласныя творы.

Госці вечара пачуюць вядомыя хіты - "За полчаса до весны", "Чырвоная ружа", "Касіў Васіль сена", "Наши любимые", "Я все тот же", "Людка", "Александрына", "Завушніцы" і многія іншыя. "Плануецца, што ў канцы выступлення ўдзельнікі канцэрта ўсе разам выканаюць, відаць, самы знакавы хіт ансамбля - беларускую народную песню ў апрацоўцы Уладзіміра Мулявіна "Касіў Ясь канюшыну", - сказалі на заканчэнне ва ўстанове.

Аўтар праекта - Марына Мулявіна, рэжысёр канцэрта - Аляксандр Камлюк, вядучыя - Вольга Брылон і Павел Някрасаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі