Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 снежня 2024, 16:54

Канцэрт "Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва" пройдзе ў Белдзяржфілармоніі 24 снежня

Фота з архіва
Фота з архіва
10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы канцэрт "Арганныя фантазіі на Каляды" шматгадовага цыкла "Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва" пройдзе ў Белдзяржфілармоніі 24 снежня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэты вечар тысячы труб унікальнага філарманічнага інструменту адгукнуцца мноствам галасоў у арганнай музыцы XVII - XX стагоддзяў. Творы вядомых кампазітараў прагучаць у выкананні Людмілы Голуб - салісткі, якая захоўвае ўласны сакрэт утаймавання беларускага "волата", тытулярнай арганісткі Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі, заслужанай артысткі Расійскай Федэрацыі.

Беларускім слухачам Людміла Голуб вядома даўно. Яе выступленні ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі і ў канцэртнай зале Сафійскага сабора ў Полацку выклікаюць нязменнае захапленне ў публікі.

У канцэрце прыме ўдзел саліст Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Яўген Місевіч (труба).

Мерапрыемства пачнецца ў 19.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі