Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Канцэрт адкрыцця "Славянскага базару" ва Украіне паглядзелі 10,5 млн гледачоў

Культура 18.07.2016 | 19:59

18 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Канцэрт урачыстага адкрыцця XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" паглядзелі 10,5 млн гледачоў украінскага канала "Інтэр +". Аб гэтым паведаміў сёння на закрыцці міжнароднага прэс-цэнтра "Славянскага базару" дырэктар форуму мастацтваў, прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі фестываляў (ВАФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе ўпершыню праз доўгі час вялася відэатрансляцыя асноўных падзей фестывалю ва Украіне - на тэлеканале "Інтэр +". І канцэрт урачыстага адкрыцця паглядзелі 10 з палавінай мільёнаў чалавек. Для нас, на самай справе, гэта знамянальная падзея. Тут якраз відаць ролю і прызначэнне форуму. Сапраўды, наколькі людзі, сябры, калегі, браты з Украіны засумавалі па такой інфармацыі. Відаць, наколькі яны памятаюць, ведаюць "Славянскі базар", наколькі за ім сочаць", - падкрэсліў Аляксандр Сідарэнка.

Ён высока ацаніў работу журналістаў на юбілейным форуме, адзначыўшы, што з-за асабліва насычанай праграмы ім даводзілася вельмі няпроста. Дарэчы, некаторыя прадстаўнікі СМІ нават уносілі прапановы арганізаваць спецыяльныя маршруткі для журналістаў, каб усюды паспяваць, або раздаваць ім бясплатна кеды і красоўкі.

У сувязі з гэтым прыемным бонусам на закрыцці прэс-цэнтра сталі ўзнагароды журналістам. За актыўную і плённую працу па асвятленні мерапрыемстваў фестывалю ў СМІ і ў сувязі з 25-годдзем форуму падзякі Міністэрства інфармацыі Беларусі ўручылі тром калектывам: прадстаўніцтву міжрэгіянальнай тэлекампаніі "МІР" у Беларусі, ЗАТ "Другі нацыянальны канал" (АНТ), ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" (СТБ). Ганаровую грамату міністэрства атрымала вядучы карэспандэнт гарадской газеты "Витьбичи" Наталля Крупіца.

Аляксандр Сідарэнка ўручыў ад дырэкцыі фестывалю памятны прыз "Залатое пяро" за лепшае асвятленне ў СМІ XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" спецыяльнаму карэспандэнту газет "Трибуна" і "Труд" Тамары Мартынавай. Яшчэ тры журналісты замежных выданняў атрымалі падзякі дырэкцыі, а прадстаўнікі ўсіх СМІ - памятныя значкі 25-га юбілейнага фестывалю.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.