Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 верасня 2021, 12:20

Кампазіцыі сусветнага кінематографа прагучаць у Верхнім горадзе сталіцы 4 верасня

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэртная праграма "Музыка кіно" ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча адбудзецца 4 верасня каля Мінскай гарадской ратушы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

"Сусветны кінематограф вядомы ўсім не толькі акцёрамі, рэжысёрамі, аператарамі, але і сваёй надзвычай прыгожай і эпічнай музыкай. Часам забываюцца сюжэты, сцэнарыі, але мелодыя з любімай карціны застаецца на слыху ў гледача. Праграма "Музыка кіно" - падарунак усім кінааматарам", - расказалі ў прэс-службе.

У час канцэрта прагучаць мелодыі і песні з замежных фільмаў "Піраты Карыбскага мора", "Гульня прастолаў", "Тытанік", "Прыгажуня", а таксама савецкага кіно "Іван Васільевіч мяняе прафесію", "Зямля Саннікава", "Дванаццаць крэслаў", "Аперацыя "Ы"..." і многіх іншых.

На сцэне выступяць салісты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча - лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Брацлоўская, Ігар Задарожны, Настасся Рачыцкая, Дзяніс Чорны (баян). Дырыжор канцэрта - Аляксандр Высоцкі.

Мерапрыемства пачнецца ў 20.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі