Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 жніўня 2020, 19:02

Каманда Акадэміі кіравання перамагла ў кінафестывалі студэнцкіх фільмаў "Грані следства"

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда студэнтаў і выкладчыкаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце заняла першае месца ў VI Міжнародным кінафестывалі студэнцкіх фільмаў па дысцыплінах крымінальнага цыкла "Грані следства" імя вядомага вучонага-крыміналіста прафесара Валянціна Карнавухава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры ВНУ.

Прызёрамі сталі дацэнт кафедры прававога забеспячэння праваахоўнай дзейнасці Віталь Кірвель, старшы выкладчык гэтай жа кафедры Сяргей Старажэнка, студэнт трэцяга курса Яўген Залескі і студэнтка чацвёртага курса спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права" Карына Сіліванава, а таксама магістрант завочнай формы атрымання адукацыі Павел Міхеенка. Каманда падрыхтавала вучэбны фільм пад назвай "Прад'яўленне для апазнавання". Акрамя першага месца за лепшы фільм, яны таксама сталі пераможцамі ў намінацыях "За вялікі патэнцыял і кампетэнтнасць" і "За дынамічнасць сюжэта".

У кінафестывалі прынялі ўдзел больш за 20 каманд з Беларусі, Расіі, Манголіі і Кітая. Удзельнікам неабходна было падрыхтаваць сцэнарый, правесці здымкі і зманціраваць усё ў адзін фільм.

"Часам вывучэнне тэорыі выклікае цяжкасці, але відэаінфармацыя засвойваецца лягчэй. Таму і было прынята рашэнне візуалізаваць тэарэтычны матэрыял для лепшага яго засваення. Сцэнарый роліка быў напісаны пад кіраўніцтвам Сяргея Старажэнкі. Пасля таго як відэа было гатова, ён вырашыў не выпраўляць памылкі, дапушчаныя студэнтамі ў час працэсу прад'яўлення для апазнавання. Гэта было зроблена, каб у далейшым тыя, хто глядзіць ролік, маглі самастойна выявіць іх. Пры рабоце над праектам я займаўся мантажом. Думаю, такія мерапрыемствы дапамагаюць развівацца і паглыбляць свае веды, - расказвае студэнт чацвёртага курса спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права" Яўген Залескі.

Фестываль праводзіўся Юрыдычным інстытутам Краснаярскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта ў анлайн-фармаце. Яго мэта - папулярызаваць навучальныя дысцыпліны крымінальнага цыкла, павысіць цікавасць студэнтаў да іх вывучэння і стварыць сістэмы вытворчасці вучэбных відэафільмаў для выкарыстання іх у адукацыйным працэсе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі