Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Калядныя імправізацыі" збяруць у Гомелі меламанаў

Культура 11.01.2019 | 10:49
Фота з vk-акаунта Калядныя імправізацыі VASABI JAZZ
Фота з vk-акаунта Калядныя імправізацыі VASABI JAZZ

11 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт у духу блюза, джаза і фанка "Калядныя імправізацыі: Аляксандр Цыганок & Vasabi jazz band", прасякнуты харызмай джазменаў і яркімі эмоцыямі, адбудзецца на сцэне Белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў 19 студзеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

"Калядныя імправізацыі" сталі традыцыйнай і чаканай падзеяй, якую наведваюць аматары джаза і проста добрай музыкі.

Аляксандр Цыганок - беларускі музыкант, блюзмен, лідар групы Al Narrator Orchestra, лаўрэат міжнародных фестываляў у Польшчы, Францыі, Брытаніі, Украіне, Расіі, вядучы аўтарскага YouTube-канала аб блюзе Blues Tales. Візітнай карткай калектыву Vasabi Jazz Band сталі гітарны драйв, яркія басовыя рыфы, моцны фанк-рытм, эмацыянальны вакал і імправізацыя.

Выступленні віртуозных музыкантаў на джазавых вечарах саграваюць душэўнасцю і стыльнай музыкай. І на гэты раз яны выканаюць вядомыя кампазіцыі, якія гучаць ва ўсвім свеце на розных мовах.

Своеасаблівы шарм надасць выступленням атмасфера калоннай залы палаца Румянцавых і Паскевічаў з яго велічным інтэр'ерам, раскошай і духам даўніны.

Як адзначылі арганізатары, джаз - дзіўнае мастацтва, у якім спалучаецца багацце музычных стыляў. Музыкант на сцэне не проста выканаўца, а творца, які дэманструе на вачах у гледачоў сваё майстэрства. Гэта майстэрства і будзе прадэманстравана гамяльчанам у калядны вечар. Пачатак канцэрта ў 17.00.

Сярод арганізатараў джазавага вечара - дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі на выпадак НС Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.