Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 кастрычніка 2020, 17:28

Каля 100 выданняў прадстаўлена на выстаўцы "Пяшчотная, мілая, добрая" ў НББ

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Пяшчотная, мілая, добрая", прымеркаваная да Дня маці, адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"У лёсе чалавека ўсё самае добрае і святое звязана з імем Маці. Яе любоў і пяшчота спараджае імкненне прымнажаць пачуццё дабрыні, дарыць яго людзям і змяняць жыццё да лепшага. У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць па-асабліваму. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам - Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей - гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям'і, духоўнае адраджэнне грамадства, паўнацэннае развіццё дзяржавы", - адзначылі ў НББ.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 выданняў на самыя важныя для кожнай клапатлівай маці тэмы: выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый і ўкладу, стварэнне камфорту ў доме. Асобны раздзел выстаўкі змяшчае літаратуру пра жыццё Божай Маці і прысвечаныя ёй абразы, энцыклапедыі і кнігі, звязаныя з гісторыяй з'яўлення абраза Божай Маці Мінскай. Акрамя таго, прадстаўлены кнігі пра беларускіх маці-гераінь, якія выхавалі пяцёра і больш дзяцей.

Выставачны праект будзе цікавы шырокаму колу чытачоў, а таксама маладым жанчынам, якія змогуць атрымаць шмат карысных парад і рэкамендацый. Экспазіцыя адкрыта па 30 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі