Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2021, 13:36

Калектыў Магілёўскага абласнога тэатра лялек стаў заслужаным

25 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Магілёўскаму абласному тэатру лялек прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"Наш калектыў - лаўрэат шматлікіх айчынных і міжнародных фестываляў і конкурсаў, - адзначылі ва ўстанове. - Тэатр тройчы станавіўся лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія", неаднаразова атрымліваў вышэйшыя ўзнагароды прэстыжных тэатральных фестываляў".

Магілёўскі абласны тэатр лялек з'явіўся ў 1976 годзе. Першы спектакль быў паказаны 23 мая 1977 года - магіляўчане і госці абласнога цэнтра ўбачылі на сцэне захапляючую гісторыю "Тыграня Петрык" паводле п'есы Г.Янушэўскай і Я.Вількоўскага. З гэтага моманту і да сённяшніх дзён установа культуры дынамічна развіваецца і пастаянна здзіўляе юных гледачоў новымі спектаклямі.

Цяпер тэатр пачаў актыўную падрыхтоўку да 45-гадовага юбілею. Новы сезон абяцае быць відовішчным і насычаным. З верасня пачне работу абноўленая дзіцячая тэатральная студыя і студыя выяўленчага мастацтва. Таксама ў верасні стартуе новы праект "Тэатральныя сустрэчы", у рамках якога ў Магілёў будуць запрашаць тэатры лялек Беларусі і Расіі. Ну і, вядома ж, прадоўжыць радаваць сваіх гледачоў спектаклямі мінулых гадоў і новымі пастаноўкамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі