Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 сакавіка 2025, 16:47

"Каханне і галубы". Прэм'ера лірычнай камедыі пройдзе ў Маладзёжным тэатры

Фота Unsplash
Фота Unsplash
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера лірычнай камедыі "Каханне і галубы" паводле п'есы Уладзіміра Гуркіна пройдзе ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры 27 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Спектакль паставіў вядомы расійскі рэжысёр, мастацкі кіраўнік пермскага тэатра "Ля Моста" Сяргей Фядотаў. "Каханне і галубы" - гэта знаёмая ўсім па аднайменным фільме Уладзіміра Мяньшова, неверагодна вясёлая і адначасова кранальная гісторыя кахання, здрады і даравання.

"Гэта мая трэцяя пастаноўка ў Беларусі. Першая - "Махляры" ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, другая - "Жаніцьба. Фантасмагорыя" ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Звычайна я стаўлю класіку, але на гэты раз мне прапанавалі папрацаваць над камедыяй "Каханне і галубы", гэта вельмі незвычайна. Мне цікава працаваць з беларускімі артыстамі, а беларускі глядач культурны і ўважлівы", - падзяліўся сваімі ўражаннямі ад работы ў Беларусі Сяргей Фядотаў.

Згодна з сюжэтам спектакля, жыццё звычайнай вясковай сям'і парушае выпадковая паездка мужа на курорт, дзе ён сустракае жанчыну. Галоўны герой аказваецца перад выбарам: вярнуцца да спакойнага, прывычнага жыцця, дзе дом, жонка, дзеці і любімыя галубы, ці рызыкнуць усім дзеля страсці і эмоцый. На фоне камічных сітуацый і нечаканых паваротаў сюжэту разгортваецца сапраўдная драма, якая прымушае задумацца пра каштоўнасць сям'і і сапраўдных пачуццях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі