Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 сакавіка 2024, 09:24

Юныя выканаўцы школ мастацтваў выступяць на канцэртах у суправаджэнні аркестра Фінберга ў Мінску і рэгіёнах

Фота з архіва
Фота з архіва
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Мінскканцэрт" рэалізуе культурна-асветны праект "Мы - музычная будучыня краіны", на арганізацыю якога дзяржаўнай установе прадастаўлены грант Прэзідэнта. Аб тым, як праходзіў адбор выканаўцаў, карэспандэнту БЕЛТА расказаў дырэктар "Мінскканцэрта" Павел Дварэцкі.

Таленавітыя вучні дзіцячых школ мастацтваў Мінска, іншых гарадоў краіны выступяць на канцэртных пляцоўках сталіцы і абласных цэнтраў.

Для падрыхтоўкі спецыяльнай канцэртнай праграмы з удзелам лаўрэатаў, дыпламантаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, фестываляў, уладальнікаў заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і заслужанага калектыву "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга" праведзены вочныя і завочныя праслухоўванні.

Першыя праслухоўванні прайшлі 22 і 23 студзеня ў канцэртнай зале "Верхні горад". Па іх выніках ад Мінска вызначана 26 удзельнікаў, сярод якіх індывідуальныя выканаўцы, дуэты, трыа, квартэты, ансамблі. Усяго паступіла больш за 80 заявак, з якіх 66 - у катэгорыі "Індывідуальныя выступленні".

Наступным этапам стала завочнае праслухоўванне вучняў абласных дзіцячых школ мастацтваў. Больш як з 30 удзельнікаў камісія выбрала 18 выканаўцаў і дуэтаў, якія прадстаўляюць Брэст, Лунінец, Пінск, Гродна, Маладзечна, Смаргонь, Старыя Дарогі, Гомель, Наваполацк, Лепель, Магілёў, аграгарадок Жылічы.     

Павел Дварэцкі адзначыў, што ідэя праекта заключаецца ў пошуку таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, падтрыманні іх творчасці. Першы канцэрт запланаваны ў канцэртнай зале "Верхні горад" вясной, потым праграмы пакажуць у абласных гарадах.

"Плануем праехаць па ўсіх рэгіёнах, а фінішуе творчы праект у маі ў час музычна-турыстычнага сезона. Гледачы ўбачаць гала-канцэрт, у які ўвойдуць нумары як сталічных выканаўцаў, так і прадстаўнікоў абласцей", - расказаў Павел Дварэцкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі