Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 снежня 2017, 10:36

Юныя танцоўшчыкі балета з Мінска сталі фіналістамі конкурсу Youth America Grand Prix 2018

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя танцоўшчыкі балета з Мінска сталі фіналістамі конкурсу Youth America Grand Prix 2018. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Балетнай школе Марыны Вежнавец, у паўфінале конкурсу, які праходзіў у Барселоне (Іспанія), трое выхаванцаў школы занялі высокія месцы.

Настасся Ярмаш (10 гадоў) пакарыла сваёй творчасцю міжнароднае журы конкурсу ў складзе дырэктараў і вядучых харэографаў сусветных школ танцавальнага мастацтва і заняла першае месца ў намінацыі "Сучасны танец" і другое - у намінацыі "Класічны танец".

Іван Петрашэвіч (10 гадоў) у намінацыі "Класічны танец" заняў другое месца за цудоўную тэхніку выканання і акадэмізм.

Лізавета Прывальчук (11 гадоў) увайшла ў лік 12 лепшых выканаўцаў конкурсу па выніках выступленняў у намінацыях, прадстаўленых юнымі танцорамі ў катэгорыі 9-11 гадоў.

Пападанне ў лік прызёраў дало права юным талентам паказаць класічны беларускі балет і сучасны танец у фінале конкурсу, які адбудзецца ў Нью-Ёрку (ЗША) у красавіку 2018 года.

У конкурсе ў катэгорыі юных выканаўцаў прынялі ўдзел больш за 200 танцоўшчыкаў з 26 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі