
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юбілейны Х Мінскі гарадскі адкрыты конкурс "Дэбют" пройдзе 25-29 сакавіка ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя Глінкі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Конкурс праводзіцца па спецыяльнасці "фартэпіяна" ў намінацыі "Фартэпіянныя ансамблі" і па спецыяльнасці "музычна-тэарэтычныя дысцыпліны" ў намінацыі "Кампазіцыя".
"У складзе журы будуць вядомыя музыканты, выкладчыкі, кампазітары. У намінацыі "Фартэпіянныя ансамблі" старшыня журы - дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Громава, у намінацыі "Кампазіцыя" - прафесар кафедры кампазіцыі БДАМ, заслужачы дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь кампазітар Віктар Войцік", - расказалі ў каледжы.
Узнагароджанне пераможцаў і канцэрт лаўрэатаў конкурсу "Дэбют" пачнецца ў 18.00 у канцэртнай зале каледжа.
Арганізатар конкурсу - упраўленне культуры Мінгарвыканкама.-0-