ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2021, 11:10

Юбілейны "Славянскі базар" парадуе насычанай праграмай - дырэкцыя

Фота fest-sbv.by
Фота fest-sbv.by

25 мая, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. З 15 па 18 ліпеня адбудзецца юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (дадатковыя праекты запланаваны на 14 і 19 ліпеня). Гасцей форуму чакае насычаная праграма на любы густ, паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю.

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця, канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае...". Традыцыйна пройдуць дарослы і дзіцячы музычныя конкурсы. Не змяняючы традыцыі, дзіцячы конкурс будзе праходзіць у канцэртнай зале "Віцебск": два конкурсныя дні і гала-канцэрт.

"Сцэна Летняга амфітэатра будзе прадастаўлена дарослым удзельнікам. У першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прагучыць сусветны хіт у суправаджэнні фанаграмы ("мінус адзін") і балета Алы Духавай Todes, які выступіць у другім аддзяленні творчага спаборніцтва з новай сольнай праграмай. Другі дзень дарослага конкурсу пройдзе падчас канцэрта ўрачыстага закрыцця, дзе маладыя таленты выканаюць славянскі хіт у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова", - адзначылі ў дырэкцыі форуму. У праграме фестывалю таксама Дзень моладзі і цырымонія закрыцця.

Сюрпрызам для гледачоў стане першы канцэрт у Летнім амфітэатры - сімфанічная рок-феерыя "Уверцюра да фестывалю. Агонь і лёд". На галоўнай сцэне будзе размешчана лядовая пляцоўка памерам 10 м на 15 м, на якой адбудзецца сапраўднае шоу ад пераможцаў і прызёраў сусветных спартыўных першынстваў па фігурным катанні - Дзяржаўнага балета на лёдзе Санкт-Пецярбурга. Усё дзейства будзе суправаджаць Concord Orchestra пад кіраўніцтвам італьянскага дырыжора Фабіа Пірала.

Парадуюць паклоннікаў фестывалю традыцыйныя праекты, сярод якіх зборныя канцэрты "Залаты хіт", "Рытмы лета", гала-канцэрты "Шансон ТБ - усе зоркі" і майстроў мастацтваў Беларусі.

Білеты на праекты фестывалю можна купіць у касах Віцебска і на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by (Беларусь), bilesuserviss.lv (Латвія), bilietai.lt (Літва), piletilevi.ee (Эстонія). У касах можна таксама набыць падарункавыя сертыфікаты на куплю білетаў на мерапрыемствы фестывалю тэрмінам да 19 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі