ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 верасня 2021, 16:12

Юбілейны сезон у Новым драматычным тэатры адкрыецца прэм'ерай спектакля "Хамсін"

Фота тэатра
Фота тэатра

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юбілейны, 30 сезон у Новым драматычным тэатры адкрыецца 28 верасня прэм'ерным паказам еўрапейскай рапсодыі "Хамсін", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Спектакль паставіў мастацкі кіраўнік тэатра рэжысёр Сяргей Кулікоўскі паводле п'есы беларускага аўтара Таццяны Жданавай. "Хамсін - моцны афрыканскі вецер, які на час літаральна паралізуе ізраільскую зямлю. Гэты вецер раскрывае душэўныя перажыванні, страхі і сумненні пастаяльцаў аднаго тэль-авіўскага пансіёна. Колькі нечаканых таямніц, сакрэтаў і чалавечых страхаў скрываецца за кожным персанажам гэтай гісторыі. Смешныя і кранальныя героі з усіх сіл стараюцца прыстасавацца да рэалій няпростага жыцця. І дапамагаюць у гэтым, вядома ж, яўрэйская кемлівасць і іронія", - расказалі ў тэатры.

У спектаклі задзейнічаны артысты тэатра Наталля Капітонава, Ірына Антонава, Аксана Баранок, Валерый Агаян, Алег Радкевіч, Валерый Глазкоў, Сяргей Шырочын, Васіль Ніцко, Марыя Барэйка, Мілана Іванова і Эдуард Вайніловіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі