Сцяг Нядзеля, 27 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 верасня 2024, 13:05

Якуція, якая ўваходзіць у топ кінавытворцаў Расіі, прапанавала Беларусі супрацоўніцтва ў гэтай сферы

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якуція, з'яўляючыся адным з лідараў Расіі па кінавытворчасці, прапануе Беларусі супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Рэспублікі Саха (Якуція) Расіі Айсен Нікалаеў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для многіх гэта дзіўна, але Якуція сёння адзін з самых развітых з пункту гледжання кінематаграфіі рэгіёнаў Расіі. Мы займаем 3-е месца ў Расіі па вытворчасці фільмаў пасля Масквы і Санкт-Пецярбурга, а 25 працэнтаў заваяваных у мінулым годзе Расіяй прызоў на ўсіх міжнародных кінафестывалях - прызы за фільмы, створаныя якуцкімі кінематаграфістамі. Гэта работа ў нас прадаўжаецца", - растлумачыў кіраўнік рэгіёна.

"Упэўнены, што і з нашым сябрамі з Беларусі маглі б зрабіць шмат цікавых сумесных праектаў. Мы тут адкрыты", - дадаў ён.
У Якуціі размешчаны многія кампаніі, звязаныя з вытворчасцю кіно, анімацыі. Па даручэнні Прэзідэнта Расіі ў Якуцку будзе пабудаваны кінапавільён поўнага цыкла - самы буйны за Уралам у Расіі. "Упэўнены, што і ў ім, і ў іншых праектах самы актыўны ўдзел могуць прыняць нашы беларускія сябры", - сказаў Айсен Нікалаеў.

Ён падкрэсліў, што ў рэгіёне гатовы падтрымаць і іншыя станоўчыя ініцыятывы ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва. Напрыклад, што датычыцца аховы здароўя і санаторна-курортнага лячэння. "У жыхароў Якуціі ёсць вялікі інтарэс да адпачынку ў Беларусі", - адзначыў кіраўнік рэгіёна, выказаўшы ўпэўненасць, што як удзельнікі Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расія ў гэтым сэнсе маглі б актывізаваць намаганні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі