Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 сакавіка 2025, 09:42

Якія вядомыя аўтары прыедуць на Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, расказаў Карлюкевіч

Аляксандр Карлюкевіч. Фота з архіва
Аляксандр Карлюкевіч. Фота з архіва
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія вядомыя пісьменнікі і паэты стануць гасцямі XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, што пройдзе з 12 па 16 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14, паведаміў журналістам старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вядомы пісьменнік, народны паэт Чувашыі Валеры Тургай прывязе кнігу на чувашскай мове. Гэта кніга паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублкі Беларусь, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва Міколы Мятліцкага.

Паводле слоў Аляксандра Карлюкевіча, Мікола Мятліцкі вельмі шмат зрабіў для кансалідацыі і развіцця літаратурных сувязей. Ён склаў некалькі анталогій нацыянальных паэзій розных краін і народаў, паэзіі Кітая XX стагоддзя і за ўвесь перыяд развіцця мастацкага слова ў Паднябеснай.

На выставу і ў прыватнасці на сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" прыедзе госць з Таджыкістана - народны пісьменнік Ата Хамдам, у мінулым міністр культуры, аўтарытэтны чалавек у галіне культуры, гуманітарнай дзейнасці. Яго кнігі не раз выдаваліся ў Беларусі. Вельмі шмат ён зрабіў у Таджыкістане, каб прадставіць сучасную беларускую літаратуру, у тым ліку арганізаваў выданне рамана Мікалая Чаргінца.

З Узбекістана прыедзе перакладчыца, празаік Рысалат Хайдарава. Яна прапануе арганізаваць выпуск у некалькіх тамах анталогіі беларускай дзіцячай літаратуры ў сябе на радзіме. А нядаўна пераклад яе аповесці быў апублікаваны ў часопісе "Полымя" на беларускай мове.

Будуць госці з Казахстана - загадчыца аддзела міжнародных сувязей і сусветнай літаратуры Інстытута літаратуры і мастацтва імя Аўэзава Святлана Ананьева.

"З Расіі будзе госць, кніга якога нядаўна выйшла пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Я гавару пра доктара навук Кірыла Коктыша - наш зямляк, вядомы эксперт, палітолаг, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Паводле яго слоў, размова ўдзельнікаў традыцыйнага сімпозіума "Пісьменнік і час" атрымаецца даволі цікавай. Зрэшты, госці будуць задзейнічаны на самых розных пляцоўках. Акрамя таго, яны будуць выступаць у розных бібліятэках, навучальных установах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі