Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 красавіка 2024, 17:08

Якія навінкі чакаюць фестываль "Лістапад" у гэтым годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўнымі тэмамі юбілейнага ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", які пройдзе з 1 па 8 лістапада 2024 года, стануць 100-годдзе беларускага кіно і 30-годдзе фестывалю, паведаміла начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга ў час прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнымі тэмамі ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" стануць 100-годдзе беларускага кіно і 30-годдзе фестывалю. Мы плануем паказы рэтрафільмаў, якія станавіліся ўладальнікамі золата "Лістапада" розныя гады. У праграме будуць пазаконкурсныя паказы і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю беларускага кіно. Размова ідзе пра фільмы, які складаюць залаты фонд айчыннага кінематографа і кінафестывалю. У гэтыя дні таксама будуць школьныя канікулы, а значыць, дзеці змогуць паглядзець фільмы "Лістападзіка", а таксама святы, у якія нашы гледачы будуць мець больш вольнага часу і наведаюць больш кінасеансаў", - сказала Ірына Дрыга.

У бягучым годзе ў рэгламент фестывалю ўнеслі змяненні. У конкурсную праграму кінафестывалю вярнулі два конкурсы: конкурс нацыянальных кінашкол і нацыянальны конкурс. Так кінематаграфісты, якія па розных прычынах не трапілі ў вялікія конкурсы, змогуць паказаць сябе на кінафестывалі, параўнаць сваю творчасць з творчасцю кінематаграфістаў іншых краін і атрымаць ацэнку ад міжнароднага журы. У конкурсе нацыянальных кінашкол будуць спаборнічаць студэнцкія кароткаметражныя фільмы прадстаўнікоў кінематаграфічных ВНУ, а ў нацыянальным конкурсе змогуць прыняць удзел фільмы ў любой форме і любога хронаметражу, якія створаны грамадзянамі Беларусі.

Дзякуючы нацыянальнаму кінаконкурсу эксперты і гледачы ўбачаць і прыцягнуць да супрацоўніцтва таленавітых рэжысёраў, якія пакуль ствараюць кіно па-за вялікімі праектамі. Прыз "За лепшую рэжысуру" атрымае імя Міхаіла Пташука, будуць уведзены спецыяльныя прызы журы, каб яно мела магчымасць адзначыць яркія фільмы, якія не змаглі атрымаць вышэйшую ўзнагароду. На "Лістападзіку" прадоўжыць работу дзіцячае журы, а маладыя кінематаграфісты змогуць паспаборнічаць за прыз міністра культуры.

Да ўдзелу ў кінафестывалі будуць дапушчаны фільмы беларускай вытворчасці, чый камерцыйны пракат адбыўся ўжо да пачатку кінафестывалю. "У нас здымаецца 3-4 фільмы ў год, якія адразу аддаюцца ў пракат для гледача, а фестываль праходзіць толькі восенню. Але гэта не значыць, што з-за фармальнай умовы дастойныя фільмы не павінны быць паказаны на фестывалі", - растлумачыла Ірына Дрыга.

Таксама з гэтага года праграмныя дырэктары конкурсных паказаў будуць мець права прапаноўваць для ўключэння ў гэтыя конкурсы фільмы-пераможцы і прызёраў іншых міжнародных кінафестываляў або фільмы, якія атрымалі высокую ацэнку кінематаграфічнай супольнасці. У мінулым годзе конкурсныя паказы складаліся ў асноўным з прагляду тых заявак, якія былі пададзены кінематаграфістамі розных краін самастойна. Працэс адбору фільмаў будзе адбывацца ў два этапы. Папярэдні адбор будзе ажыццяўляць праграмны дырэктар, канчатковы - экспертная камісія, якая складаецца з творчых работнікаў, прадзюсараў, прадстаўнікоў кінастудыі "Беларусьфільм" і дырэкцыі кінафестывалю.

"Цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю пройдуць у Палацы Рэспублікі. Мы чакаем шмат гасцей. Вядома ж, будуць пазаконкурсныя кінапаказы, культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы, творчыя сустрэчы, выставы, канцэртныя праграмы, майстар-класы ад замежных гасцей, дні адкрытых дзвярэй на факультэце экранных мастацтваў і кінастудыі "Беларусьфільм" для школьнікаў, якія захочуць выбраць кінапрафесію", - адзначыла Ірына Дрыга.

Прызы конкурсу атрымаюць новы дызайн. Пройдуць дзелавыя перагаворы па пытаннях сумеснай вытворчасці, кінапаказы і сустрэчы са здымачнымі групамі ў рэгіёнах.

Прыём заявак на ўдзел у кінафестывалі будзе праводзіцца з 1 красавіка да 1 верасня. Праграму абнародуюць не пазней за 1 кастрычніка. -0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі