Сцяг Пятніца, 13 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 жніўня 2024, 09:48

Як выглядаў Мінск у першай палавіне XX стагоддзя, можна даведацца ў Нацыянальным мастацкім музеі

Фота Нацыянальнага мастацкага музея
Фота Нацыянальнага мастацкага музея
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выставачны праект "І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўнi", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўстанову.

Экспазіцыя выставы знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з абліччам горада праз погляд мастакоў пачатку ХХ стагоддзя і да 1968 года. Стагоддзе таму краявіды сталіцы моцна адрозніваліся ад вядомага сучаснаму чалавеку гарадскога асяроддзя.

На выставе прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Выстава будзе працаваць да 6 кастрычніка 2024 года ў выставачным корпусе музея.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі