Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 мая 2022, 09:01

Як будзе праходзіць "Тэлевяршыня". Парадак правядзення конкурсу абноўлены

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства інфармацыі ад 27 красавіка 2022 года нумар 10 зацверджана інструкцыя аб парадку правядзення нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам вызначана, што конкурс будзе праводзіцца не радзей як адзін раз у два гады. Мэты правядзення - садзейнічанне развіццю нацыянальных тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі (СМІ), фарміраванне паўнацэннай інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь, павышэнне прафесійнага ўзроўню журналістаў СМІ і работнікаў іншых прафесій, занятых у вытворчасці тэлепраграм.

Конкурс з'яўляецца адкрытым. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

Для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства фарміруецца аргкамітэт, ён ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем конкурсу, вызначае тэрміны правядзення, пералік намінацый, арганізацыю, якая ажыццяўляе падрыхтоўку і правядзенне ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу з ліку арганізатараў конкурсу згодна з прынцыпам чарговасці, за выключэннем Міністэрства інфармацыі, дату і месца правядзення цырымоніі, зацвярджае эскізы прызоў-сімвалаў і дыпломаў пераможцам конкурсу, каштарыс, прадстаўлены арганізатарам цырымоніі, фарміруе журы конкурсу.

Прыняць удзел у конкурсе могуць юрыдычныя асобы, на якія ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлевізійных СМІ, зарэгістраваныя ў краіне, або заснавальнікамі якіх з'яўляюцца замежныя дзяржавы сумесна з Рэспублікай Беларусь (рэдакцыя), асобныя журналісты і творчыя работнікі тэлевізійных СМІ па прадстаўленні рэдакцыі ў адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.

На конкурс прымаюцца тэлеперадачы (матэрыялы), якія выйшлі ў эфір на працягу аднаго (двух) гадоў, што папярэднічаюць году правядзення конкурсу. Ацэнку тэлеперадач, прадстаўленых на конкурс, ажыццяўляе журы.

Згодна з прынятым дакументам ведамасная пастанова ад 28 мая 2004 года нумар 14 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб Нацыянальным тэлевізійным конкурсе "Тэлевяршыня" страчвае сілу.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі