ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 лістапада 2022, 10:26

"Я ўсё раблю з задавальненнем". Гендырэктар Вялікага тэатра расказала, як сумяшчае ўсе пасады

Кацярына Дулава. Фота з архіва
Кацярына Дулава. Фота з архіва

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава расказала пра свае абавязкі на розных пасадах і як ёй удаецца ўсё сумяшчаць.

Акрамя пасады генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Кацярына Дулава таксама старшыня савета Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падрымцы таленавітай моладзі, старшыня экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі па мастацтвазнаўстве і культуралогіі, член Прэзідыума па Дзяржаўных прэміях і член Канстытуцыйнай камісіі 6-га склікання.

"Я з'яўляюся генеральным дырэктарам Вялікага тэатра, але пры гэтым я доктар мастацтвазнаўства, прафесар. Гэта склалася якраз па навуковай падставе, паколькі мая спецыяльнасць "музыказнаўства". І адсюль, уласна, і Вышэйшая атэстацыйная камісія. Я з вялікім задавальненнем праводжу экспертызу ўсіх навуковых прац, напісаных у галіне мастацтвазнаўства і культуралогіі. Работа ў камісіі прыносіць задавальненне і падтрымлівае мой навуковы ўзровень", - сказала Кацярына Дулава.

Яна дадала: "Калі гаварыць пра фонд Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, то гэта таксама вельмі арганічна. Больш за 30 гадоў я выхоўвала маладых людзей у кансерваторыі. Я ж тут узаемадзейнічаю з маладымі людзьмі, таму гэта таксама частка дзейнасці, якую я вельмі добра ведаю і ў якой даволі лёгка арыентуюся. І знаходжанне талентаў - гэта вялікае задавальненне".

Кацярына Дулава адзначыла, што грамадска-палітычная дзейнасць таксама вельмі арганічна і мірна ўвайшла ў яе жыццё. "Я чалавек з даволі актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Я ведаю тое, пра што гавару, ведаю каштоўнасці, якія мне вельмі блізкія. І работа ў Канстытуцыйнай камісіі не наносіла нейкага ўрону майму мастацкаму статусу. Наадварот, яна ў вышэйшай ступені сведчыла, што людзі маёй прафесіі важныя, карысныя, але галоўнае, што яны могуць сказаць сваё слова ў той частцы, дзе мы можам быць экспертамі. І раздзел, які быў прысвечаны традыцыйным каштоўнасцям, сям'і, культуры, быў за мной", - сказала яна.

Гендырэктар Вялікага тэатра раскрыла сакрэт, як усё паспявае. "Я ўсё гэта раблю з задавальненнем. Тут няма ні ценю какецтва. Калі мне цікава, я зусім не заўважаю, як ідзе час, і раблю гэта. Калі вам цікава, вы проста гэтым займаецеся лёгка", - рэзюмавала Кацярына Дулава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі