8 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Першы гарадскі Ірынінскі баль старшакласнікаў пройдзе сёння ў Гомелі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні адукацыі Гомельскага аблвыканкама.
Відовішчнае дзейства з асаблівай атмасферай разгорнецца ў культурна-спартыўным комплексе Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
На паркет выйдуць 50 танцавальных пар - навучэнцаў школ і гімназій Гомеля. У бальнай праграме - паланэз, вальс, полька, падэграс, катыльён.
Баль прысвечаны 880-годдзю заснавання Гомеля, яго яркім традыцыям бальнай культуры XVIII-XIX стагоддзяў. Як удакладнілі ва ўпраўленні адукацыі, у Год гістарычнай памяці ён стане сучасным прадаўжэннем старадаўняй традыцыі ў навейшай гісторыі незалежнай Беларусі.-0-