Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 сакавіка 2024, 10:05

Імпрэзу "Гаспадыня купалавага дома" прадставяць у музеі Янкі Купалы 6 сакавіка

Фота музея
Фота музея
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 6 сакавіка адбудзецца імпрэза "Гаспадыня купалавага дома", прысвечаная жонцы паэта, стваральніцы і першаму дырэктару музея Уладзіславе Луцэвіч, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Перад Міжнародным жаночым днём нам хацелася б успомніць першую гаспадыню дома Янкі Купалы. На імпрэзу мы запрасілі людзей, якія памятаюць Уладзіславу Францаўну. Выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадставяць канцэрт, у праграме якога прагучаць творы беларускіх і замежных кампазітараў. У час мерапрыемства таксама будзе экспанавацца ўнікальная выстаўка з фондаў музея, на якой прадставяць дакументы, звязаныя са стварэннем музея, і рэчы Уладзіславы Луцэвіч. Мерапрыемства пройдзе ў ходзе культурна-асветнага праекта "Музыка ў музеі", - расказала загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Дзіяна Кавалевіч.

Музей чакае гасцей у 17.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі