Фота з архіва
6 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Абласны патрыятычны відэачэлендж "Імёны Перамогі" стартуе напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ў бібліятэках Гродзенскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага.
"Наша мэта - расказаць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны звязаны з Прынёманскім краем: пра тых, хто тут нарадзіўся, жыў, працаваў, хто абараняў і вызваляў Гродзеншчыну, загінуў у баях і пахаваны на нашай зямлі. Мы хочам успомніць пра тых, чые ратныя подзвігі вядомы і шануюцца, даведацца больш пра іх жыццё, пра тое,як захоўваецца памяць, адкрыць новыя імёны людзей, якія сваёй мужнасцю на фроце, самаадданай працай у тыле набліжалі доўгачаканую Перамогу", - расказала намеснік дырэктара абласной бібліятэкі Надзея Давыдзік.
Расказы пра подзвігі і лёсы землякоў, воінаў, якія дапамогуць лепш даведацца пра гісторыю малой Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стануць часцінкай агульнай гісторыі нашага беларускага народа, адзначылі ў бібліятэцы. Удзельнічаць у відэачэленжы могуць не толькі бібліятэкары, але і чытачы, школьнікі, моладзь, ветэраны. Для гэтага трэба падрыхтаваць відэазапісы з расказамі пра партызанаў, працаўнікоў тылу, дзяцей вайны і ўсіх іншых, хто ўнёс свой уклад у барацьбу з фашыстамі. Відэа трэба размясціць на сайтах бібліятэк вобласці і прыслаць у абласную бібліятэку, дзе іх аб'яднаюць у агульным праекце "Імёны Перамогі".-0-