Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 ліпеня 2022, 11:23

"Іду па сонечным баку". Нязменная вядучая "Славянскага базару" расказала аб адносінах да жыцця

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Я пераканана ў тым, што добрых людзей значна больш, чым дрэнных. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзялілася заслужаная артыстка Беларусі Алена Спірыдовіч, паведамляе БЕЛТА.

"Я пераканана ў тым, што добрых людзей значна больш, чым дрэнных. Мой муж неяк сказаў, што я іду па сонечным баку жыцця. Нехта лічыць за лепшае перабегчы на іншы бок, а мне камфортна і зручна так. Жоўты мой любімы колер. У любой сітуацыі, нават калі зусім дрэнна, я ўсе роўна знаходжу гісторыю, якая пакажа, што магло быць і горш. А яшчэ вельмі дапамагае: "некаму ў гэты момант горш, вось у мяне - гэта не бяда". Бяда, як сказала дзяўчына Ніка, якая ў сне пісала вершы, гэта тое, што нельга выправіць, астатняе - дробныя непрыемнасці. І не дай бог, каб у наша жыццё прыходзіла бяда", - падзялілася Алена Спірыдовіч.

Заслужаная артыстка Беларусі таксама расказала аб асаблівасцях жыцця публічных людзей. "Кожны чалавек можа ўявіць, наколькі складана, калі большую частку сутак ты не можаш не ўсміхацца. Таму што на цябе глядзіць вельмі шмат людзей. І не толькі тады, калі ты выходзіш на сцэну, але і тады, калі ты ідзеш у магазін, на вуліцу выходзіш, едзеш, запраўляеш машыну, спыняешся, каб паразмаўляць з кімсьці з сяброў. На цябе глядзяць. І вельмі многія рэчы, якія можа дазволіць сабе чалавек непублічны - раззлавацца, спалохацца, заплакаць, разрагатацца, ты сабе не можаш дазволіць", - падзялілася Алена Спірыдовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі