Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 лютага 2020, 13:59

Хорар-спектакль "Вій" рэпеціруюць у Палескім драмтэатры

25 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Палескі драматычны тэатр рыхтуе прэм'еру спектакля паводле аповесці Мікалая Гогаля "Вій", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр-пастаноўшчык Павел Марыніч.

У тэатры гэта не першая ўжо спроба паказаць "Вія". Пінчане і госці горада нарэшце змогуць убачыць на сцэне пастаноўку вядомай міфічнай гісторыі. За аснову спектакля ўзяты аповесць Мікалая Гогаля "Вій" і п'еса драматурга Ніны Садур "Панначка". Жанр пастаноўкі рэжысёр Павел Марыніч абазначыў як хорар, але не абыдзецца ў ім без долі гумару. Прэм'ерны паказ будзе прымеркаваны да Сусветнага дня тэатра - на 29 сакавіка.

"У кінематографе такі жанр папулярны. Каб прывабіць моладзь у тэатр, вырашылі зрабіць спектакль жахаў. У першую чаргу яго мэтавая аўдыторыя - гледачы ад 16 да 30 гадоў. Рэпетыцыі пачалі яшчэ ў мінулым лістападзе. Вясной у публікі будзе магчымасць ацаніць нашу работу", - сказаў Павел Марыніч. Працуючы над "Віем", ён пазнаёміўся з такімі пастаноўкамі ў Кіеве і Адэсе.

Спектакль напоўнены ўкраінскім каларытам, дэкарацыі зроблены ў цёмных і сумных тонах. Гарманічна падабрана музычнае суправаджэнне. "У спектаклі пакажам два бакі жыцця - цёмны і светлы. Таму акрамя страху хочацца выклікаць у гледачоў пачуцці суперажывання да персанажа, каб яны задумаліся аб правільнасці ўчынкаў, каштоўнасці чалавечага жыцця", - адзначыў рэжысёр.

Акрамя "Вія" ў рэпертуары Палескага драмтэатра ёсць містычная легенда "Чорная панна Нясвіжа", камедыя "Трое на арэлях", трагедыя "Няхай спыніцца вайна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі