Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лютага 2016, 12:56

ХІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 4-5 чэрвеня

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 4-5 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка.

Паводле яго слоў, нядаўна пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Наталлі Качанавай адбылося пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні гэтага мерапрыемства. "Прыкладна 800 удзельнікаў збярэ фестываль у гэтым годзе, - заўважыў Леанід Гуляка. - Ён будзе прадаўжацца два дні, перад гэтым прайшлі ўжо адборы - абласныя і ў Мінску".

Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Беларусі кожныя два гады. Ён стартуе ў раёнах, праходзяць абласныя конкурсы, сталіцай жа фінальных мерапрыемстваў па традыцыі з'яўляецца Гродна. Форум збліжае і аб'ядноўвае ўсе нацыянальныя меншасці, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, садзейнічае захаванню нацыянальнай самабытнасці і разам з тым узаемаразуменню і ўзаемнаму ўзбагачэнню культур. Па фармаце ён не мае аналагаў у свеце.

Першы рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адбыўся ў Гродне ў 1996 годзе. Заснавальнікамі форуму з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Гродзенскі аблвыканкам і Гродзенскі гарвыканкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі