21 жніўня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Выстава работ Гродзенскага фотамастака, кіраўніка народнай студыі фотамастацтва "Гродна" Аляксандра Ласмінскага прадстаўлена ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў студыі фотамастацтва.
У горад на Няве прывезлі збор лепшых работ Аляксандра Ласмінскага з цыкла "Гродзеншчына з вышыні птушынага палёту", які ўвайшоў у яго аднайменны фотаальбом, што выйшаў у выдавецтве "Беларусь". Самыя першыя здымкі аўтар зрабіў больш за дзесяць гадоў таму з адкрытых дзвярэй самалёта Ан-2. Тады яшчэ не было дронаў, аўтар бачыў родную беларускую зямлю з неба ўласнымі вачамі, таму калекцыя застаецца ўнікальнай. Яе ўбачыў і запрасіў у Санкт-Пецярбург у час свайго нядаўняга падарожжа па Беларусі і сустрэчы з калектывам народнай студыі фотамастацтва "Гродна" вядомы расійскі фатограф, старшыня Саюза фотамастакоў Санкт Пецярбурга Аляксандр Дымнікаў.
На здымках - старадаўнія цэрквы ў Сынкавічах і Мураванцы, гродзенская Каложа, замкі ў Гродне і Міры, старажытная архітэктура і сучасны горад. Перад гледачом адкрываюцца шматколерная геаметрыя дагледжаных палёў, звілістыя змейкі невялікіх рэчак, камбайны каля краю нівы і золата пшаніцы напярэдадні гарачай пары. Адметнасць выставы - брэндавы здымак "Сэрца зямлі беларускай" з выявай астраўка зялёнага лесу ў форме сэрца на фоне раллі.
"Я закаханы ў гэту зямлю, - гаворыць Аляксандр Ласмінскі. - Таму папулярызую яе на выставах і ў фотаальбомах, каб як мага больш людзей з розных краін таксама палюбілі Беларусь і маю Гродзенскую зямлю, сталі назаўсёды яе сябрамі".
Выстава ў Санкт-Пецярбургу на Васільеўскім востраве будзе працаваць да 31 жніўня.-0-