Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 ліпеня 2025, 09:36

Гран-пры конкурсу выканаўцаў "Славянскага базару" заваявала спявачка з Казахстана Алмагуль Баталіева
 

Алмагуль Баталіева
Алмагуль Баталіева
14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2025" адправіцца ў Казахстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўная інтрыга гэтага "Славянскага базару" раскрыта. Гран-пры заваявала казахстанская спявачка Алмагуль Баталіева.

Уладальнікам першай прэміі стала беларуская спявачка Валерыя Бернатовіч. Другую падзялілі армянін Давід Кіракасян і італьянец Даменіка Барбера. Аналагічным было рашэнне журы адносна трэцяй прэміі: яе прысудзілі расіяніну Эрыку Ахметаву і Рыскельдзі Старбекаву з Кыргызстана.

Дыпламантамі конкурсу сталі прадстаўнікі Азербайджана, Нігерыі, Румыніі, Балгарыі, Латвіі, Мальты. Уладальнікам спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства стаў спявак Міхаіл Назарой з Малдовы.
Спецпрызоў Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ўдастоены расіянін Эрык Ахметаў і беларуска Валерыя Бернатовіч.
Спецыяльнай узнагароды "Песня - шлях да садружнасці" міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" за высокае майстэрства ў захаванні нацыянальных традыцый удастоена прадстаўніца Азербайджана Сабіна Асім.-0-

Фота Аляксандра Хітрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі