Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 снежня 2017, 15:49

Гран-пры IV Каляднага конкурсу вакалістаў удастоены Саргіс Бажбеук-Мелікян з Арменіі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры IV Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў удастоены бас Саргіс Бажбеук-Мелікян з Арменіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які з'яўляецца арганізатарам конкурсу.

Прымаючы заслужаную ўзнагароду, Саргіс Бажбеук-Мелікян расказаў, што даўно хацеў прыехаць у Беларусь, адкуль родам яго бабуля. Знаходжанне ў Мінску стала для яго ўдвая прыемным: артыст не толькі пазнаёміўся з беларускай зямлёй, але і стаў уладальнікам галоўнай узнагароды Каляднага конкурсу вакалістаў. Цікава, што займацца оперным вакалам Саргіс пачаў у 20 гадоў. Цяпер спеваку 27, ён ганарыцца сваёй перамогай у конкурсе і лічыць яе стымулам для далейшага развіцця. У бягучым годзе Саргіс скончыў дзяржаўную кансерваторыю ў Ерэване і стаў лаўрэатам прэміі прэзідэнта Арменіі.

Лаўрэатам I прэміі Каляднага конкурсу вакалістаў стаў уладальнік барытону Сяргей Кайдалаў з Расіі.

fff1

Другую прэмію падзялілі два сапрана: спявачка з Беларусі Марыя Галкіна і Ксенія Бахрытдзінава з Украіны.

fff2

fff3

Прэмію за трэцяе месца атрымалі тэнар Аляксандр Гелах з Беларусі і барытон Канстанцін Сучкоў з Расіі.

fff4

fff5

У беларускай опернай спявачкі уладальніцы лірычнага сапрана Маргарыты Ляўчук - Прыз глядацкіх сімпатый і заахвочвальная прэмія.

fff6

Заахвочвальнай прэміяй журы ўзнагародзіла таксама спявачку з Францыі сапрана Элен Карпанцье.

fff7

Лаўрэаты конкурсу 22 снежня прымуць удзел у грандыёзным гала-канцэрце зорак сусветнай оперы, які стане завяршальным акордам VIII Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму.

У IV Мінскім міжнародным Калядным оперным конкурсе, які прайшоў у тры туры з 14 па 20 снежня, прынялі ўдзел 111 маладых вакалістаў з 16 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі