Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 верасня 2022, 10:34

Гран-пры фестывалю "Сожскi карагод" заваявалі "Дзеці Магніткі" з Магнітагорска

12 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры X Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскi карагод" паедзе ў Расію, паведамляе БЕЛТА.

Галоўную ўзнагароду танцавальнага форуму - статуэтку жураўля - заваяваў калектыў узорнай харэаграфічнай студыі "Дзеці Магніткі" з расійскага Магнітагорска. Таксама ім дасталася ўнікальная работа гомельскіх кандытараў - рысь з шакаладу.

Фестываль кружыў у танцы тры дні - 9-11 верасня. Больш за 40 калектываў прадставілі сваю творчасць на суд журы ў Гомелі. "Сожскi карагод" сёлета аб'яднаў сотні ўдзельнікаў з розных куткоў кантынента.

Па выніках феерычных выступленняў журы заснавала некалькі спецыяльных намінацый. Так, "За адданасць танцу" адзначаны ансамбль народнага танца "Аксаміт" філіяла "Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў "Газпрам трансгаз Беларусь" з беларускага Нясвіжа і народны аматарскі харэаграфічны ансамбль "Прэм'ера" філіяла "Віцебское вытворчае ўпраўленне" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз" з Віцебска.

У намінацыі "За дасягненне мары" ўзнагароджаны Леанід Парчэўскі за нумар "Мара". Журы і гледачам запомнілася выступленне гімнаста на рамянях узорнага цыркавога калектыву "Феерыя" Мінскага аддзялення БЧ культурна-спартыўнага цэнтра Дома культуры чыгуначнікаў (Орша).

"За акцёрскае майстэрства" адзначаны Станіслаў Андрэенка - артыст цыркавой студыі палаца культуры "Фестывальны" з Гомеля за нумар "Эквілібр".

"Прыз глядацкіх сімпатый" заваяваў танцавальны ансамбль Gold Stars з Ерэвана (Арменія).

Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" упершыню сабраў у паўднёва-ўсходнім рэгіёне танцавальныя калектывы з розных краін у 1997 годзе. Мерапрыемства накіравана на пашырэнне і ўмацаванне міжнацыянальных творчых сувязей, узаемадзеянне нацыянальных культур. Заснавальнікамі харэаграфічнага форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі