Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 сакавіка 2022, 10:08

Грамада аб "М.@rt.Кантакце": на такіх творчых форумах мы адкрываем новыя таленты і ідэі

22 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Менавіта на такіх творчых форумах, як "М.@rt.Кантакт", мы адкрываем для сябе новыя таленты і ідэі. Такое меркаванне журналістам выказаў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада на адкрыцці міжнароднага тэатральнага форуму.

"У Магілёве адкрываецца чарговы 15-ы Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М.@rt.Кантакт", - адзначыў Валерый Грамада. - І мы становімся сведкамі ў першую чаргу таго, як беражліва дзяржава ставіцца да нацыянальнай культуры. Фестываль мае ўжо свае традыцыі, сваіх паклоннікаў і гледачоў. Менавіта на такіх творчых форумах мы адкрываем для сябе новыя таленты, новыя імёны і ідэі, мы самі зараджаемся пазітывам. Таму фестывалю быць і далей".

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што ў розныя гады ў рамках форуму ў ім прынялі ўдзел больш за 20 краін. "На сёлетнім фестывалі прадстаўніцтва не такое шырокае, таму хачу выказаць асаблівую ўдзячнасць нашым расійскім калегам, якія прымуць удзел у гэтым творчым мерапрыемстве, - адзначыў ён. - Таксама ўдзячны арганізатарам "М.@rt.Кантакт" і нашым беларускім творчым дзеячам за ўдзел і падтрымку гэтай творчай падзеі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі