Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 ліпеня 2021, 18:33

"Горад майстроў" збярэ каля 250 рамеснікаў на "Славянскім базары"

12 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Любімы віцябчанамі і гасцямі фестывалю "Горад майстроў" збярэ каля 250 умельцаў на "Славянскім базары", паведаміла журналістам дырэктар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабуко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яе слоў, у горадзе пройдзе конкурс мажарэтак і барабаншчыц, які збярэ каля 700 удзельнікаў. На пл.Свабоды арганізуюць турнір нацыянальнага танца, у якім прымуць удзел амаль 70 пар. "З імі хочам правесці флэш-моб: разам з танцавальнымі калектывамі ў нацыянальных касцюмах зрабіць вялікі карагод і прайсціся разам па цэнтральных вуліцах горада. Паколькі да нас прыедуць канкурсанты з розных куткоў краіны і ўсе ў яркіх і разнастайных касцюмах", - дадала Кацярына Лабука.

На пляцоўках Віцебска выступяць духавыя аркестры, пройдзе конкурс традыцыйнай цацкі і лялькі "Забава", майстар-класы па іх вырабе. Любімы многімі кірмаш народных рамёстваў збярэ каля 250 майстроў з Беларусі, Украіны і Расіі. Яны прадставяць многія віды народнай творчасці. Упершыню свае ручныя работы прывязуць майстры з Дагестана. "Горад майстроў" будзе працаваць з 15 па 18 ліпеня на вул.Пушкіна.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў расказаў, што на "Славянскім базары" будзе багатая выставачная праграма. У Дзень Саюзнай дзяржавы 16 ліпеня адкрыюцца выставы "Залатая Хахлама - душа Расіі" і "Таржоцкае залатое шыццё". Прэзентуюць выставу "Скарбы Пакістана", арганізаваную пасольствам краіны. Будуць прадстаўлены работы мастака Джымі Інжэнера і фатографа Хаміда Хусэйна з ландшафтамі Пакістана, яркай архітэктурай і прыродай. "Яшчэ адна выстава прыбудзе з далёкіх краёў Расіі - "Амто (првывітанне), Каракія!" Гэта прыватная калекцыя Людмілы Каюравай, у якой акрамя рэдкіх этнаграфічных прадметаў прадстаўлены жывапісныя работы сучасных каракскіх мастакоў", - дадаў Валерый Шышанаў. На фестывалі будуць задзейнічаны прасторы музея для іншых культурных мерапрыемстваў.

Дырэктар Беларускага тэатра "Лялька" Аляксандр Грыгор'еў расказаў аб праграме восьмага "Лялечнага квартала", які пройдзе 14-18 ліпеня. Тэатр лялек з Санкт-Пецярбурга пакажа спектакль "Гадкае качаня", маскоўскі тэатр прадставіць паказ "Усе мышы любяць сыр" па матывах казкі Дзюлы Урбана. Пскоўскі абласны тэатр лялек прывязе "Скакучае мышаня", арэнбургскі тэатр лялек "П'еро" падрыхтаваў камедыю для дарослых паводле апавяданняў Міхаіла Зошчанкі "Паважаныя грамадзяне!". Пензенскі абласны тэатр "Лялечны дом" раскажа гісторыю злачынства "Забіць Караля". Гаспадары пляцоўкі, тэатр "Лялька", пакажуць публіцы тры спектаклі - "Мой вялікі маленькі дзядуля", "Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех" і "Насарог і Жырафа". "Лялечны квартал" - класічны тэатральны фестываль. Для нас важна, каб артысты і госці, прыязджаючы да нас, не толькі паглядзелі спектакль, але і захацелі прыехаць у Віцебск яшчэ раз. "Лялька" - другі дом для ўсіх калектываў", - падкрэсліў Аляксандр Грыгор'еў.

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 15 па 18 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 14 і 19 ліпеня. На форуме чакаюць прадстаўнікоў 33 краін і амаль 5 тыс. артыстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі