Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 красавіка 2022, 13:02

Гомельскі тэатр рыхтуе прэм'еру трагікамедыі "Сэлфі са склерозам"

19 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Трупа Гомельскага абласнога драматычнага тэатра прадставіць прэм'еру трагікамедыі ў дзвюх дзеях "Сэлфі са склерозам" паводле п'есы Аляксандра Валадарскага, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар дзяржаўнай установы Уладзімір Ступінскі.

Фантасмагорыя, напісаная драматургам Аляксандрам Валадарскім на аснове рэальных падзей, расказвае пра жанчыну, якая доўгія гады жыве са склерозам. "Дакладней, якая жыве са Склерозам (з вялікай літары), бо ў яе выпадку гэта ўжо не проста хвароба, а цалкам рэальная і адначасова фантастычная сутнасць, што знаходзіцца на варце інтарэсаў Маі Міхайлаўны. А ўжо калі ў гэтай кватэры з'явяцца старыя сябры Склероза - Маразм і Альцгеймер, тут можа стаць зусім "весела", - расказаў Уладзімір Ступінскі.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля - Марыя Матох, мастак-пастаноўшчык - Таццяна Стысіна, кампазітар - Андрэй Папкоў, харэограф - Віталіна Бідзюк.

У спектаклі заняты акцёры Яўгенія Канькова, Дзмітрый Попчанка, Юрый Марціновіч, Гіоргі Чантурыя, Сяргей Лагуценка.

Прэм'ерныя паказы пройдуць 22 і 23 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі