Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 мая 2020, 11:59

Гомельскі маладзёжны тэатр 29 мая прадставіць прэм'еру "Сем сноў пра цябе"

27 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр 29 мая прадставіць прэм'еру спектакля "Сем сноў па цябе". З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць білетаў у залу абмежавана да 50, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Алена Маставенка.

"Мы сур'ёзна думалі і ўсё ж вырашылі запрасіць на прэм'еру гледача. Улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку, іх колькасць абмежавана да 50 чалавек", - адзначыла Алена Маставенка. Для бяспекі гледачоў рассадзяць на адлегласці адзін ад аднаго. У кожнага на ўваходзе правераць тэмпературу бескантактавымі тэрмометрамі. У тэатры рэгулярна праводзяць санітарна-гігіенічную апрацоўку паверхняў дэзсродкамі. Гледачоў просяць быць у масках.

Новы спектакль, жанр якога вызначаны як меладрама, - пра пошукі любові, адзіноту, думкі аб фатуме. "У аснову пастаноўкі пакладзена п'еса сучаснага ўкраінскага драматурга Кіры Малінінай, створаная паводле матываў расказа "Вочы блакітнага сабакі" Габрыэля Гарсія Маркеса", - расказала дырэктар тэатра. Галоўныя героі - Ён і Яна. Аднойчы Ён сказаў Ёй: "Вочы блакітнага сабакі". І цяпер Яна піша гэтыя словы на сценах, спадзеючыся, што Ён убачыць іх. Героі кожную ноч сустракаюцца ў сне, каб пазбавіцца ад адзіноты ў сапраўднасці. Яны вядуць дыялогі пра ўзаемаадносіны, пачуцці, эмоцыі, перажыванні, выпадковасці і прадвызначанасць.

Для рэжысёра Ірыны Кубліцкай гэта будзе ў пэўным сэнсе дэбют - першы вячэрні спектакль. Да гэтага яна працавала ў асноўным з юным гледачом. Ролі выканаюць Валерыя Лагута і Сяргей Арцёменка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі