Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 лютага 2022, 09:02

Гісторыя трагічнага кахання: канцэрт на вершы Уладзіміра Караткевіча пройдзе ў музеі Багдановіча

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 16 лютага пройдзе канцэрт кампазітара Міхаіла Бараноўскага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Праграма "Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да Зямлі" - гісторыя трагічнага і ўзнёслага кахання, увасобленая ў словах і спевах, - своеасаблівае адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты раман Уладзіміра Караткевіча. "Вершы з гэтай кнігі - творы галоўнага героя, 30-гадовага пісьменніка, які адчуў, што жывы, калі сустрэў тую самую жанчыну. Але прадчуванне, што яны ніколі не будуць разам, знішчае яго, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла", - расказалі арганізатары.

"Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)" - раман Уладзіміра Караткевіча. У яго ўключаны вершы, напісаныя быццам бы галоўным героем Андрэем Грынкевічам. Сам пісьменнік вызначыў раман як "амаль што сентыментальны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі