Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 студзеня 2022, 12:32

Гімназія-каледж мастацтваў у Магілёве арганізуе дабрачынны канцэрт

14 студзеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйны дабрачынны канцэрт "Гімназія-каледж збірае сяброў" праходзіць сёння ў Магілёўскай гімназіі-каледжы мастацтваў імя Я.Глебава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.

"Вялікі дабрачынны канцэрт - вынік нашай традыцыйнай акцыі "Музыка дабра". Мы запрашаем у госці навучэнцаў, іх бацькоў, ганаровых гасцей і тых дзяцей, для каго мы падрыхтавалі доўгачаканыя падарункі", - расказаў Аляксандр Курсакоў.

У гэтым годзе юнакі і дзяўчаты з гімназіі-каледжа збіралі грашовыя сродкі, каб увасобіць у жыццё мару Марата Новікава з Асіповіцкай школы-інтэрната. Падлетак марыць аб люстраным фотаапараце. Як расказаў хлопчык, з-за таго, што ён абмежаваны ў перамяшчэнні, яго захапленні звязаны з камп'ютарам. Яму вельмі падабаецца фатаграфаваць і здымаць відэа. Каб падлетак мог развівацца ў сваім захапленні, яму неабходна больш прафесійная тэхніка.

У час канцэрта навучэнцы гімназіі-каледжа пакажуць яркія творчыя нумары. Самым важным момантам свята стане ўручэнне доўгачаканага падарунка. "Валанцёрскі рух добра развіты ва ўстанове адукацыі. Навучэнцы разам з педагогамі дапамагаюць цяжкахворым дзецям, ветэранам на працягу ўсяго года", - адзначыў дырэктар гімназіі-каледжа.

Яшчэ адна асаблівасць канцэрта: кожны госць зможа ўнесці ўклад у набыццё яшчэ аднаго важнага і патрэбнага падарунка - для Паліны Муха, якая таксама знаходзіцца ў Асіповіцкай школе-інтэрнаце. Ёй усяго 4 гады, а яна засталася без апекі бацькоў. У дзяўчынкі ёсць праблемы са здароўем, таму дзіця перамяшчаецца ў інваліднай калясцы. Для далейшага рухальнага развіцця ёй патрэбны спецыяльныя хадункі.

Уваход на канцэрт свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі