Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 мая 2025, 14:24

Гэтыя мелодыі і вершы гучалі ў сям'і. Як пройдзе дзень памяці Максіма Багдановіча ў Літаратурным музеі

Фота Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
Фота Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень памяці Максіма Багдановіча пройдзе ў Літаратурным музеі імя паэта ў Мінску 25 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў загадчык музея Міхаіл Бараноўскі.

"Для нашага музея ёсць дзве знакавыя даты - дзень нараджэння і дзець памяці Максіма Багдановіча. Да гэтых дат мы традыцыйна праводзім мерапрыемствы. Фармат з году ў год застаецца падобным. У бягучым годзе з 12.00 жадаючыя могуць падысці да помніка нашага класіка каля Вялікага тэатра і ўскласці кветкі. А ўвечары (у 18.00) адбудзецца канцэрт, на якім прагучаць класічныя творы, звязаныя з сям'ёй Багдановіча, песні, якія гучалі ў яго асяроддзі, рамансы таго часу, паэзія. Гэтыя творы любіў сам паэт, яго сябры і сям'я, у тым ліку маці", - заўважыў Міхаіл Бараноўскі.

Паводле яго слоў, на мерапрыемстве таксама будзе падведзены вынік дзейнасці за мінулы год. У хуткім часе ў музеі адбудзецца прэзентацыя новага выдання адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Багдановіча "Вянок".

"Ёсць літаратары, якія стварылі фундамент нашай літаратуры: Янка Купала, Якуб Колас і, вядома, Максім Багдановіч. Яны з'яўляюцца важнымі для нас, таму што адказвалі на самыя актуальныя пытанні жыхароў Беларусі. Іх адказы застаюцца актуальнымі і сёння. Калі сучасны чалавек звернецца да іх твораў, то ён зможа знайсці там рэчы, якія будуць дапамагаць яму і цяпер", - рэзюмаваў Міхаіл Бараноўскі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі