Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 мая 2021, 15:19

Гендырэктарам Вялікага тэатра Беларусі назначаны Вячаслаў Гарбузаў

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральным дырэктарам Вялікага тэатра Беларусі назначаны Вячаслаў Гарбузаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч сёння прадставіў калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі новага генеральнага дырэктара. Ім стаў Вячаслаў Гарбузаў, які раней займаў пасаду гендырэктара Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі.

"Сёння Вялікі тэатр - гэта шырока вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі калектыў таленавітых майстроў сцэны, адна з буйнейшых тэатральных пляцовак Еўропы і архітэктурны сімвал беларускай сталіцы. Рэпертуар Вялікага тэатра налічвае вялікую колькасць оперных і балетных спектакляў. Адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці - узбагачэнне нацыянальнага рэпертуару, вялікая ўвага да тэм нацыянальнай гісторыі, патрыятызму, праслаўленых героўяў Беларусі, яе гістарычных каранёў. Беражлівае захоўванне традыцый, перадача бясцэннага вопыту ад майстроў маладому пакаленню, пераемнасць - гэта тое, што дало магчымасць калектыву, прайшоўшы складаны шлях станаўлення, заваяваць сваё пачэснае месца на сусветнай творчай арэне і ў сэрцах гледачоў. Нараўне з пастаяннай работай па абнаўленні рэпертуару тэатр прыкладае значныя намаганні па захаванні знакавых пастановак, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю і не сыходзяць з тэатральных падмосткаў многія дзесяцігоддзі", - адзначылі ў ведамстве.

Міністр падкрэсліў: неабходна ўдзяліць пільную ўвагу стабілізацыі маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве, узважанай кадравай палітыцы, асабліва ў частцы назначэння на кіруючыя творчыя пасады. Таксама адзначана важнасць павышэння даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці і павелічэння заработнай платы. Перад калектывам і кіраўніцтвам установы таксама была пастаўлена задача удасканальваць рэпертуарную палітыку. Размова пра пастаноўку спектакляў, якія будуць мець поспех у гледачоў, дадуць магчымасць задзейнічаць салістаў і іншыя творчыя сілы калектыву.

"Гэта кадравая ратацыя мае планавы характар. Гэта планамерная работа па нарошчванні кадравага патэнцыялу, накіраваная на ўмацаванне стабільнасці і актывізацыю творчай энергіі работнікаў установы, што ў выніку дасць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень як у рабоце ўстановы, так і ў сферы культуры ў цэлым", - дадалі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі