Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 кастрычніка 2022, 11:45

Гастролі Вялікага тэатра Беларусі пройдуць 25-29 кастрычніка ў Маскве

20 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Вялікі тэатр Беларусі адправіцца на гастролі ў Маскву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе тэатра.

"На гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі будуць прадстаўлены два знакавыя спектаклі з рэпертуару тэатра: нацыянальная опера "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Солтана ў пастаноўцы Ганны Маторнай (25-26 кастрычніка) і балет "Шчаўкунок" Пятра Чайкоўскага ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева (28-29 кастрычніка)", - расказалі ў прэс-службе.

Опера беларускага кампазітара Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча з'яўляецца нацыянальнай музычнай класікай. Прэм'ера спектакля адбылася ў ліпені 2021 года, кожны паказ спектакля збірае аншлагі. Пастаноўка Ганны Маторнай перамагла ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі "Лепшы спектакль музычнага тэатра".

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі балет Пятра Чайкоўскага "Шчаўкунок" з'явіўся ў 1982 годзе. На гэтым спектаклі вырасла не адно пакаленне зорак балета беларускага Вялікага тэатра і, вядома, гледачоў. Спектакль цёпла прымалі не толькі на радзіме, але і ў час гастролей балетнай трупы за мяжой. Гэта адзін з самых любімых гледачамі спектакляў у рэпертуары тэатра. У кастрычніку 2020 года адбылася прэм'ера новай аўтарскай рэдакцыі спектакля, пастаўленая народным артыстам СССР Валянцінам Елізар'евым.

"Выступленне калектыву Вялікага тэатра Беларусі ў Маскве на сцэне Вялікага тэатра Расіі адбудзецца ў рамках абменных гастролей паміж двума калектывамі. Запланавана, што Вялікі тэатр Расіі выступіць у Мінску ў лістападзе 2023 года гэтак жа з двума спектаклямі - операй "Барыс Гадуноў" Мадэста Мусаргскага і балетам "Чайка" Ільі Дзямуцкага", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі