ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 ліпеня 2022, 18:30

Ганна Трубяцкая расказала, каму прысвяціла перамогу ў конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск"

18 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Уладальніца Гран-пры XXXI Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" беларуска Ганна Трубяцкая расказала аб перамозе, конкурсе і казусах на сцэне, паведамляе БЕЛТА.

"Гэту перамогу я прысвячаю перш за ўсё сваёй краіне, у якой я маю магчымасць развівацца, гэтаму фестывалю, які дае магчымасць стаяць на гэтай сцэне і чуць, бачыць і адчуваць віцебскую публіку, сваёй камандзе, прадзюсарскаму цэнтру "Спамаш", які дапамагаў мне рыхтавацца, маім блізкім, сябрам, усім тым, хто пісаў мне тысячы паведамленняў, кожнаму чалавеку, хто верыў у мяне і нават тым, хто не верыў у мяне: яны пасылалі мне пэўную энергію. Я ўдзячна кожнаму. Я павязу з сабой шмат уражанняў і адчуванне поўнага шчасця і эйфарыі", - падзялілася маладая артыстка ўражаннямі пасля ўзнагароджвання.

Ганна расказала, што сёлета старалася канцэнтравацца, не распыляцца на дробязі, была побач з блізкімі і спрабавала ўзяць хаця б кроплю спакою ад кожнага зацішнага месца, дзе яна магла яшчэ і парэпеціраваць, прадумаць, як будзе праходзіць выступленне. З-за вялікай нагрузкі ёй не ўдалося прайсціся па фестывальнай сталіцы і ўбачыць, чым жыве горад. "Каюся і абяцаю ў наступным годзе прыехаць і добра пагуляць па Віцебску, паглядзець славутыя мясціны, паколькі ў гэтым годзе было не да таго", - прызналася дзяўчына.

Не абышлося на конкурсе і без казусаў, пра якія ўдзельніца ад Беларусі звычайна стараецца не расказваць, а паказваць толькі канкрэнты вынік. У яе то адключаўся навушнік, то абцас ледзь не захрас, пакуль яна была за кулісамі. Такія нечаканыя складанасці Ганна ўспрымае як выклік, які трэба смела і мужна пераадолець.

У першы дзень конкурсу ёй было цяжэй выступаць не толькі таму, што даводзілася спяваць пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра, але і сцэна была не "прамацана", таксама як і глядач. Хваляванне таксама было мацнейшае, чым у другі дзень. "Сіл дабаўлялі 70 балаў (атрыманыя па выніку першага выступлення. - Заўвага БЕЛТА). Гэта лідарскія пазіцыі, якія давалі мне запал. Выбару ў мяне не было, ірвала сцэну. Вось калі б магла і праваліцца пад яе, то так і зрабіла б", - расказала ўладальніца галоўнага прыза песеннага спаборніцтва.

Песні, якія выканала Ганна, былі дыяметральна процілеглага характару. У першы дзень выканаўца паўстала ў лірычным вобразе, а кампазіцыя "Прымусь мяне дыхаць" так пранікла ў сэрцы гледачоў і журы, што суддзі выставілі дзяўчыне адны дзясяткі. На другім этапе артыстка раскрыла іншы бок сваёй асобы, пра што дзяўчына намякала яшчэ на цырымоніі жараб'ёўкі. Гарэзлівая песня, пунсовае адзенне - вышэйшы бал ад журы! Ганна сцвярджае, што ў ёй шмат граней і процілеглых рыс і такі выбар рэпертуару для конкурсу дапамог ёй паказаць сябе больш поўна і з усіх бакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі