Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 лютага 2025, 10:01

"Ганна Карэніна" адкрыла творчы праект Вялікага тэатра "Жыццё ў прафесіі"

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікім тэатры Беларусі бенефісным спектаклем з удзелам Ірыны Яромкінай "Ганна Карэніна" стартаваў праект "Жыццё ў прафесіі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час праекта гледачы бліжэй пазнаёмяцца з творчасцю трох вядучых балерын: народнай артысткі Беларусі Ірыны Яромкінай, заслужанай артысткі Беларусі Людмілы Хітровай і заслужанай артысткі Беларусі Марыны Вежнавец.

Галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі заслужаны артыст РФ Ігар Колб адзначыў, што гераіні праекта знаходзяцца ў балеце ад 25 да 35 гадоў. Гэта той узрост, калі трэба ацаніць вынікі пройдзенага творчага шляху і настроіць сябе на далейшую работу.

"У кожнай з іх даволі перспектыўная будучыня, якая ў большай ступені залежыць ад рэпертуарнай палітыкі тэатра. Мы цудоўна разумеем, што за плячамі трох прым Вялікага тэатра Беларусі стаіць немалая прафесійная, творчая асабістая гісторыя, калі ёсць магчымасць прыходзіць у кабінет галоўнага балетмайстра і абмяркоўваць сваю будучыню, у тым ліку рэпертуарную, прычым не толькі ў класічных спектаклях. Яны могуць прапаноўваць думкі для далейшых спектакляў. Сёння мне хацелася б, каб кожная з балерын сапраўды мела падтрымку тэатра і маю падтрымку ў такіх вечарах", - заўважыў Ігар Колб.

Пачалося ўсё з просьбы Марыны Вежнавец станцаваць дзяўчыну ў балеце "Ілюзіі кахання". "У той момант я настолькі быў здзіўлены, таму што гэта абсалютна не амплуа, як мне здаецца, Марыны. Але я падумаў пра сябе, а чаму не", - дадаў ён.

Паводле слоў галоўнага балетмайстра, кожны артыст у нейкі пэўны перыяд часу сутыкаецца з праблемамі далейшага шляху ў тэатры, і выступленне ў новым амплуа дапамагае яму знаходзіць стымул рухацца наперад.

Ірына Яромкіна прызналася, што настрой перад спектаклем у яе спакойны, таму што яна ўмее настройвацца. "Перад спектаклем я стараюся думаць аб тым, што буду расказваць гледачу, а не аб тым, як ён пройдзе. Думаю аб тым, што ў зале цяпер будзе тысяча вачэй і я іду расказваць ім гісторыю, якую напісаў Леў Талстой. Яна вельмі цікавая. Усе яе чытаюць і спрабуюць зразумець Ганну", - адзначыла Ірына Яромкіна.

"Калі мы перачытваем кнігі па некалькі разоў, то кожны раз разумеем іх па-рознаму, і ў мяне ў час танца адбываецца гэтак жа. Успрыманне залежыць і ад партнёра, які выступае з табой на сцэне. Сёння я першы раз танцую з Канстанцінам Белахвосцікам. Можна сказаць, у нас прэм'ера ў дуэце ў гэтым спектаклі, што стварае атмасферу нечаканасці. Такія цікавыя моманты даюць магчымасць адчуваць спектакль нанава", - дадала балерына.

Паводле яе слоў, у жыцці яна зусім не падобная на Ганну Карэніну, але ў Ірыны Яромкінай атрымалася зразумець гераіню і ўвасобіць яе вобраз.

Перад спектаклем гледачы змаглі пазнаёміцца з прысвечанай прыме-балерыне фотавыставай, а пасля спектакля ў іх будзе магчымасць атрымаць аўтограф артысткі. Наступнай у рамках праекта "Жыццё ў прафесіі" 14 лютага пакажуць пастаноўку Валянціна Елізар'ева "Рамэа і Джульета", дзе ролю Джульеты сыграе Людміла Хітрова.-0-
Фота Таццяна Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі