Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 чэрвеня 2022, 09:51

Гамяльчанам прапануюць творчую арт-сустрэчу

13 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі запускаюць праект "Арт-пагружэнне", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.

На такіх арт-сустрэчах кожны гамяльчанін або госць абласнога цэнтра зможа акунуцца ў свет мастацтва. Гэта своеасаблівае падарожжа ў свет культуры, жывапісу, гісторыі, архітэктуры.

Гэта культурныя сустрэчы - лекцыі і практыкумы, пасля якіх, арганізатары ўпэўнены, любы чалавек можа з лёгкасцю адрозніць жывапіснае палатно эпохі барока ад ракако, імпрэсіянізм ад экспрэсіянізму, будынак, пабудаваны ў стылі готыкі, ад неаготыкі, раннюю творчасць мастака ад яго позняга перыяду. "Самае цікавае - усе атрыманыя веды лёгка можна прымяніць у звычайным жыцці. Напрыклад, проста прагульваючыся па вуліцах або праспектах роднага горада. А культпаходы з сябрамі ў мастацкія музеі стануць куды больш цікавейшымі і ператворацца ў квесты з прыгодамі. І гэта толькі вяршыня айсберга, бо развіццё ў гэтай сферы таксама развівае нагледжанасць і крытычнае масленне, што пазітыўна ўплывае на жыццё: ад выбару і спалучэння адзення да стварэння крэатыўных сайтаў, дадаткаў, пошуку неардынарных рашэнняў і выйсця з любой сітуацыі", - адзначылі ў карціннай галерэі.

Адна сустрэча - адна акадэмічная гадзіна. "Наяўнасць або адсутнасць ведаў у галіне мастацтва абсалютна не мае значэння. Справяцца ўсе, паколькі мастацтва пад сілу кожнаму", - падкрэслілі ва ўстанове.

Праект стартуе 25 чэрвеня і прадоўжыцца да канца года. Месца сустрэч - кожная нядзеля ў 16.00 у галерэі па вул. Карповіча,4 Гомеля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі