Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 студзеня 2021, 19:57

Гамяльчан павіншуюць з Раством на галоўнай плошчы абласнога цэнтра

6 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гамяльчан і гасцей горада 7 студзеня павіншуюць з Раством на галоўнай плошчы абласнога цэнтра, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама.

Святочнае дзейства ў гонар Нараджэння Хрыстовага разгорнецца на плошчы Леніна. У гэтым годзе калядны канцэрт пройдзе ў новым фармаце. Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму. У 11.00 адкрые парад віншаванняў канцэрт "Светлае свята Раства!". Гараджан прывітае і накіруе ўсім цёплыя пажаданні архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стафан.

Увечары ўрачысты настрой на цэнтральнай плошчы Гомеля будуць задаваць артысты канцэртна-забаўляльнай праграмы, якая прадоўжыцца з 18.00 да 21.00.

Будзе адкрыта рэзідэнцыя Дзеда Мароза, уключана навагодняя ілюмінацыя. Дарослыя і дзеці змогуць прагуляцца па музычным зімовым садзе, палюбавацца агнямі галоўнай навагодняй ёлкі рэгіёна. Сагрэцца гарачымі напоямі і пачаставацца свежай прадукцыяй прапануюць у зоне фуд-кортаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі