Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 верасня 2022, 11:28

Галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Ігар Колб аб новым сезоне і юбілеі Елізар'ева

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Ігар Колб на прэс-канферэнцыі расказаў аб харавым рэпертуары будучага сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі Ігар Колб падзяліўся планамі на будучы сезон. У юбілейны год ён ставіць адну з чатырох прэм'ер сезона - балет "Жызэль". "Мы рыхтуемся да сезона і працуем з ранку да ночы. Мяне здзіўляе, што, калі я выходжу з тэатра ў 21.35, абавязкова хто-небудзь з музыкантаў сязіць у балетнай зале і іграе на інструменце. Гэта такі бальзам на душу. Паколькі гэта 90-ы, юбілейны сезон, і ён адкрываецца прэм'ерай, да якой я маю дачыненне, на мяне ўскладзена адказнасць. Гэта тая магчымасць, якая мяне спачатку хвалявала, а потым я зразумеў, што яна дае яшчэ адну магчымасць - мець прэм'еру ў прэм'еры, спектакль у яшчэ адным спектаклі. Наступнай важнай падзеяй пасля прэм'еры "Жызэль" стане юбілей Валянціна Мікалаевіча Елізар'ева, падрыхтоўкай якога мы ўжо займаемся", - расказаў Ігар Колб.

Дарэчы, з прыходам новага балетмайстра балетная трупа абнавілася на 25 працэнтаў. Як расказаў Ігар Колб, гэта яшчэ не канчатковы варыянт складу. "У трупе 115 чалавек, прыйшлі 29 новых артыстаў, а таксама пы прычыне афармлення дакументаў мы чакаем яшчэ некаторую колькасць. Мы ўзялі 9 чалавек з выпуску Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжа. Таксама запрасілі на работу выпускнікоў Акадэміі рускага балета ў Пецярбургу, Акадэміі танца Барыса Эйфмана, артыстаў з Масквы", - растлумачыў галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі