Скрыншот відэа прэс-службы ўрада Беларусі
15 кастрычніка, Маскат /Кар. БЕЛТА/. Для прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі правялі экскурсію па Каралеўскім оперным тэатры Амана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Устаноўленыя кантакты і плённае супрацоўніцтва з Вялікім тэатрам оперы і балета Беларусі - важны крок па ўмацаванні дружбы, узаемаразумення і культурных сувязей паміж нашымі краінамі і народамі. Мультыкультурная дзейнасць тэатра, арганізацыя высакакласных пастановак не толькі ўзбагачаюць культурнае жыццё Султаната Аман, але і садзейнічаюць пашырэнню міжнародных сувязей", - напісаў прэм'ер-міністр у кнізе ганаровых гасцей.
Кіраўнік беларускага ўрада 13 і 14 кастрычніка наведваў Аман з афіцыйным візітам. Адбыўся шэраг важных сустрэч з кіраўніцтвам краіны, падпісаны пакет дакументаў.-0-