ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 9 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 ліпеня 2020, 10:30

Гала-канцэртам і салютам завяршыўся першы дзень свята ў Александрыі

У час канцэрта
У час канцэрта

12 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Гала-канцэртам і салютам завяршыўся першы дзень рэспубліканскага свята "Купалле" ў Александрыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З прывітальным словам да гасцей свята звярнуўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэтага на сцэну выйшлі зоркі беларускай, украінскай і расійскай эстрады. З творчымі нумарамі выступілі Анатоль Ярмоленка, група "Аўра", Ірына Білык і іншыя.

"Я вельмі рады ў гэты няпросты час быць тут з вамі. Вельмі люблю ваш край", - адзначыў у час выступлення спявак Мікалай Гнацюк.

Яркія перформансы і спецэфекты суправаджалі выступленні Сашы Нэма і Яўгена Ермалковіча. Таксама на сцэну ў Александрыі выйшлі маладыя таленты Беларусі.

Прыемным сюрпрызам для гасцей свята стала выступленне расійскага артыста Дзяніса Майданава.

Увесь канцэрт быў пабудаваны на гісторыі лірычнага героя, які праходзіць этапы сталення і станаўлення асобы: ад дзяцінства да дарослага чалавека.

Завяршыўся першы дзень свята маляўнічым салютам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі