Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лютага 2024, 09:41

Гала-канцэртам завершыцца фестываль духоўных песнапенняў у Лідзе 

Фота з архіва "Лiдская газета"
Фота з архіва "Лiдская газета"
2 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Гала-канцэртам завершыцца ў Лідзе 3 лютага між’епархіяльны фестываль духоўных песнапенняў "Слава ў Вышніх Богу", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Лідскай епархіі.

На сцэне лідскага Палаца культуры выступяць 23 духоўныя і свецкія калектывы. Больш як палавіна з іх - дзіцячыя.

"Арганізатарамі фестывалю выступаюць Лідская і Навагрудская епархіі, - расказаў благачынны Лідскай царкоўнай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў. - У адборачным туры, які прайшоў у студзені, прынялі ўдзел калектывы з 12 раёнаў Гродзенскай вобласці. Выступленні праходзілі ў Навагрудку, Дзятлаве і Ашмянах, у вялікіх залах раённых дамоў культуры. Поспехі калектываў ацэньвала журы ў складзе прафесійных музыкантаў і свяшчэннаслужыцеляў. Усяго ў адборачным туры выступілі 70 творчых калектываў".

На лідскую сцэну 3 лютага выйдуць Маладзёжны хор пры брацтве Святога Іаана Багаслова з Мінска, узорны дзіцячы хор "Сугучнасць" Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, хор Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора ў Лідзе, дзіцячы хор "Праменьчык" храма Праабражэння Гасподняга ў Смаргоні і іншыя духоўныя і свецкія калектывы.

Фестываль "Слава ў Вышніх Богу" праходзіць у гэтым годзе дзевятнаццаты раз, і чатырнаццаты раз яго прымае Ліда.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі